Сёння ў Беларусі будзе найбольш яркі ў гэтым годзе “зорны дождж”
Найярчэйшы за гэты год зарапад дэльта-Аквадзівы чакаецца сёння ў Беларусі, паведамляе канал СТВ. Гэтая метэарытная плынь расквеціць неба сотнямі “падаючых” зорак. Сёння ўначы касмічны дождж дасягне свайго піка і ярчэйшага зарападу сёлета ў Беларусі ўжо не будзе.