Сёння ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне (відэа)
Напярэдадні cкрыні для галасавання і бюлетэні атрымалі больш за 6 тысяч выбарчых участкаў па ўсёй краіне.
Падчас кожнай выбарчай кампаніі ў Беларусі практычна ўсе праваабаронцы і многія назіральнікі крытыкуюць сістэму датэрміновага галасавання, як магчымасць фальсіфікацый. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік з гэтым не згодны. Вось што ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1":
"Сама сістэма датэрміновага галасавання дастаткова шырока распаўсюджаная ў свеце. Пры гэтым у некаторых дзяржавах можна галасаваць і за месяц, і за два... Гэта працэдура дазваляе грамадзянам пашырыць магчымасці свайго ўдзелу ў выбарах".
Нагадаем, што дзень выбараў у мясцовыя саветы — нядзеля, 23 сакавіка.
Лазавік: Калі інфармацыі пра кандыдата мала — ёсць графа “супраць усіх"
Фота — БЕЛТА