Сёння ў Мінску пачалі ўключаць цяпло ў школах і дзіцячых садках
У аўторак, 3 кастрычніка, у Мінску пачалі ўключаць цяпло ў школах, дзіцячых садках, бальніцах, аб’ектах сацыяльнага забеспячэння, у музеях, дзяржархівах і бібліятэках. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. Як адзначае агенцтва “Мінск-навіны”, улады ўлічылі ўмовы надвор’я, якія склаліся ў сталіцы, ды прагноз на бліжэйшыя дні.
“Мінскэнерга” паведамляе, што на Міншчыне цяпло пачалі ўключаць у школах, дзіцячых садках, бальніцах у Маладзечненскім, Барысаўскім і Вілейскім раёнах.