Сёння ў Мінску прэзентуюць кнігу пра зніклых апанентаў Лукашэнкі "Мы помнім!
Сёння ў Мінску прэзентуюць кнігу “Мы помнім!”. Выданне прысвячаецца беларускім палітыкам і журналісту, якія зніклі ды загінулі ў нявысветленых да гэтага часу акалічнасцях. Твор на замову "Свабоднага тэатру" і грамадскай ініцыятывы "Мы памятаем" напісаў Уладзімір Халіп.
Як распавёў Халіп, у кнізе сабраныя ўспаміны, маналогі-споведзі сваякоў, блізкіх і сяброў Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Мэта кнігі – прабіць сцяну маўчання і абыякавасці ў беларускім грамадстве, нагадаць беларусам, што зніклі лепшыя людзі,і ў нашых сілах запатрабаваць судовага расследавання гэтых справаў, зазначыў аўтар.
Кніга “Мы помнім” змяшчае тэксты на беларускай, рускай і английскай мовах, паведамляе belsat.eu