"Камандзір яго знішчаў": у Віцебску пахавалі маёра з часці ў Заслонаве

Ігар С. яшчэ быўшы старшым лейтэнантам
Ігар С. яшчэ быўшы старшым лейтэнантам

Сёння ў Віцебску пахавалі маёра Ігара С., якога знайшлі мёртвым у аўторак, 9 чэрвеня. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго жонка Аксана. Міністэрства абароны лічыць гэта суіцыдам.

Жонка Ігара бачыць праблему ў атмасферы на працы загінулага мужа:

"Мой муж быў спакойным чалавекам, ён працаваў і стараўся як мог. Але я магу сказаць, што камандзір з яго здзекаваўся і маральна яго прыніжаў, усяляк яго знішчаў. І на яго няма ўправы", — расказала Аксана.

"Командир его уничтожал": в Витебске похоронили майора из части в Заслоново
Ігар С. з жонкай Аксанай

Міністэрства абароны выказала спачуванні родным і блізкім маёра Ігара С. у сувязі з яго смерцю. "Ваеннае ведамства акажа сям'і афіцэра неабходную дапамогу",гаворыцца на афіцыйным сайце міністэрства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі