Сёння выраслі курсы долара, еўра і расійскага рубля
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 30 рублёў і складае 8880, курс еўра вырас на 40 рублёў — да 11780, курс расійскага рубля складае 270 беларускіх рублёў (учора — 269,5).
Нагадаем, у панядзелак курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net