С’юзэн Бойл праспявала дуэтам са сваім кумірам
С’юзэн Бойл, былая ўдзельніца рэаліці-шоў "Britain’s Got Talent"
("Брытанія шукае таленты"), выканала песню са сваім кумірам -
брытанскай тэатральнай актрысай і спявачкай Элейн Пэйдж, паведамляе The
Daily Telegraph. Запіс дуэта адбыўся падчас здымак дакументальнай
карціны, прысвечанай гісторыі поспеху С’юзэн Бойл. Выканаўца хіта "I Dreamed a Dream" і яе любімая спявачка абралі для дуэта кампазіцыю "I Know Him So Well", якую Элейн Пэйдж запісала з шатландскай спявачкай Барбарай Дзіксан у 1985 годзе. "Я і падумаць не магла, што калі-небудзь змагу проста пастаяць побач з такой зоркай як Элейн Пэйдж, не тое, што праспяваць з ёй песню", - падзялілася ўражаннямі ад сумеснай працы з Пэйдж новаспечаная артыстка.
Нагадаем, хатняя гаспадыня з Шатландыі С’юзэн Бойл стала вядомай дзякуючы свайму ўдзелу ў праграме "Britain’s Got Talent", сэнс якой заключаецца ў пошуку і адборы найбольш таленавітых у розных галінах канкурсантаў. Выступ Бойл у рэаліці-шоў адбыўся 11 красавіка 2009 года. Калі яна выйшла на сцэну, журы паставілася да яе вельмі іранічна.
Суддзі запыталіся ў С’юзэн пра яе мару, і яна адказала, што хацела б стаць прафесійнай спявачкай. На пытанне пра тое, хто з артыстаў з'яўляецца яе кумірам, Бойл адказала, што яна вялікая прыхільніца Элейн Пэйдж. На гэтую заяву журы таксама адказала з усмешкай. Аднак пасля таго, як Бойл выканала кампазіцыю з мюзікла "Адрынутыя" "I Dreamed a Dream", адзін з экспертаў, Пірс Морган, звярнуўся да спявачкі са наступнымі словамі: "Калі вы сказалі, што жадаеце быць як Элейн Пэйдж, усе смяяліся над вамі, але зараз ніхто не смяецца".
Дэбютная студыйная пласцінка С’юзэн Бойл пад назвай "I Dreamed a Dream" выйшла 23 лістапада. Зараз альбом займае першае месца ў чартах па абодвух баках Атлантыкі. Усяго ў свеце прададзена больш за 3,3 мільёнаў асобнікаў пласцінкі былой шатландскай хатняй гаспадыні з Блэкбэрна.
Фота: daiteka.ru