Таццяна Караткевіч занесла ў ЦВК дакументы сваёй ініцыятыўнай групы (відэа)

16 ліпеня дакументы сваёй ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў здала ў Цэнтрвыбаркам Беларусі Таццяна Караткевіч. Нагадаем, што яе падтрымлівае кааліцыя "Народны рэферэндум".

У групу Караткевіч увайшлі 1900 чалавек. У каментары Еўрарадыё прэтэндэнтка заявіла, што збіраецца ісці на выбарах да канца і не плануе здымацца з выбарчай дыстанцыі ні ў якім разе.

Дарэчы, сама Караткевіч запісалася ў ініцыятыўную групу палітвязня Мікалая Статкевіча. На пытанне Еўрарадыё яна адказала, што ў выпадку рэгістрацыі групы Статкевіча сама будзе збіраць за яго подпісы. Караткевіч кажа, што нават запланавала адмысловы пікет у падтрымку палітвязня.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі