Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачанне ў “справе БЕЛТА”

Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачанне ў “справе БЕЛТА”

Аглядальніцы БелаПАН Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачанне ў так званай “справе БЕЛТА”. Ёй інкрымінуюць ч. 2 арт. 349 КК РБ (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Асабліста Каравянковай выстаўляюць кампенсацыю шкоды на суму да 5 тысячаў рублёў.

Пра гэта сама журналістка паведаміла сваім калегам, калі выйшла з будынка Следчага камітэта. Яна мяркуе, што ўлады такім спосабам працягваюць ціснуць на TUT.by, якому “болей за ўсіх дасталася”.

Таццяна Каравянкова і іншыя фігуранты "справы БЕЛТА” знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з краіны. З гэтай нагоды Таццяна Каравянкова, якая асвятлае ў БелаПАН міжнародную палітыку, была вымушаная адмовіцца ад некалькіх важных камандзіровак, за яе паехалі калегі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Яна сказала, што не адмаўляе таго, што чытала сайт БЕЛТА. Цяпер журналісты БелаПАН прынцыпова не карыстаюцца матэрыяламі з сайта афіцыйнага інфармагенцтва.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі