"Такога вы не чулі": гурт "Гарадскі Вал" з новым сінглам "Фэст"
Анты-кавербэнд "Гарадскі Вал" выпусціў новы сінгл "Фэст". Трэк прысвечаны беларускім палітвязням:
"Агністай памадзе Машы Калеснікавай, музыкам усіх дваровых канцэртаў, Аляксею Санчуку — ахвяруем гэты трэк. Няхай у Лёхі вырасце яшчэ чатыры рукі, і ён лясне па турэмных талерках так, што сцены яго камеры разляцяцца на ганебныя кавалкі. А ты таньчы. Цісні на магічны белы трохкутнічак і таньчы. Рэпетуй раз’юшаны танец для вуліц, для будучага Фэста".
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" — лідар гурта Раман Абрамчук з "Фэстам" і іншымі песнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.