Таксісты будуць сплачваць новую транспартную пошліну двойчы на год
Беларускія заканадаўцы звязваюць гэта з тым, што аўтамабілі таксі эксплуатуюцца часцей за звычайныя машыны, а значыцца больш загружаюць дарогі.
У праекце закона, дзе прапісаны памеры дзяржпошлін на допуск аўто да дарожнага руху, знаходзім не ўсю інфармацыю, якая нас цікавіць. Напрыклад, колькі будуць плаціць таксісты, якія праходзяць тэхагляд не раз на год, а двойчы?
“Плануецца, што яны будуць два разы на год плаціць пошліну, паколькі нагрузка ад іх транспарта больш інтэнсіўная”, ― тлумачыць Еўрарадыё Дзмітрый Харытончык, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплекса, транспарту і сувязі.
Што праўда, парламентарый патлумачыў, што гэта інфармацыя не канчатковая, закон яшчэ не прайшоў праз усе інстанцыі і не набыў моц. Тэарэтычна некаторыя нюансы ў змесце праекта закона могуць быць зменены.
Фота — bymedia.net