Танцы вакол Канстытуцыі: што атрымаюць беларусы ў выніку?
Тэма канстытуцыйнай рэформы актыўна абмяркоўваецца як сярод апанентаў улады, так і сярод прыхільнікаў Лукашэнкі. Але пакуль улады, пасля некалькіх гадоў паўтораў мантры пра “новую Канстытуцыю”, толькі дайшлі да стварэння камісіі “па падрыхтоўцы”, іх апаненты на чале з Анатолем Лябедзькам і пад крылом офіса Святланы Ціханоўскай прэзентавалі свой праект Канстытуцыі.
Ці час цяпер для спрэчак наконт новай Канстытуцыі? Што не так з “канстытуцыйнай камісіяй”, створанай уладамі? Чым “Канстытуцыя Ціханоўскай” адрозніваецца ад “Канстытуцыі Лукашэнкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае доктар юрыдычных навук і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.