"Tanin Jazz": Творчы чалавек — творчы да бясконцасці
Нарэшце ў беларускай альтэрнатыўнай музыцы з'явілася нешта новае і цікавае. «Tanin Jazz»
- гэта праект, які сёння называюць безумоўным адкрыццём году. З чаго усё пачыналася,
адкуль з'яўляюцца песні, як гурт апынуўся ў расійскім кіно Еўрарадыё даведалася ад вакалісткі гурта «Tanin Jazz» Таццяны Гарошка, аўтара тэкстаў песень Алены Ярмаловіч ды аўтара аранжыровак DJ Essqeip (Андрэя Беразняцкага). ЕРБ: «Tanin Jazz» - гэта жаночая музыка?
Таня Гарошка: Калі прыемную, стыльную музыку лічыць жаночай толькі таму, што яна прыемная, цёплая, пяшчотная, ранішняя, то яна жаночая. Але я не лічу, што гэта правільна. Магчыма, па тэкстах, недзе па эмоцыях, па тым, якую энергетыку мы нясем... Калі б мы з Ленай былі толькі дзве, можна было б сказаць, што гэта жаночая музыка, таму што яе рабілі жанчыны. Але не факт, што гэта была б музыка толькі для жанчын. А вось, напрыклад, са з'яўленнем DJ Essqeip «Tanin Jazz» зайграў зусім па-іншаму, з'явілася трошачкі брутальная атмасфера. Я думаю, што з часам «Tanin Jazz» будзе фарміравацца, працягваць сваё станаўленне і набудзе такую форму, калі ўжо нельга будзе сказаць, што гэта музыка для жанчын і толькі.
ЕРБ: Ваш глядач - які ён?
Таня Гарошка: Ён разумны, з адкрытай душой, пазітыўны, з нейкімі сваімі думкамі ў галаве... Я не скажу, што мой глядач - гэта хатняя гаспадыня, якая глядзіць серыялы. Мне здаецца, гэта не наш тып публікі.
Лена Ярмаловіч: Я часцей бачу на канцэртах моладзь: маладыя людзі ад 17-ці да 30 год. Мэтавая аўдыторыя вызначана! (смяецца)
ЕРБ: Зусім нядаўна вы выдалі першы альбом. Што адчуваеце?
Таня Гарошка: Як мы і планавалі, ён выйшаў на пачатку восені. Да апошняга нас, як людзей творчых, крышачку каўбасіла, і такія канкрэтныя рэчы, якой будзе назва альбому, колькі там будзе песень, на якім лэйбле ён будзе выпушчаны, карэктаваліся і вырашаліся ў апошні момант. Але калі нейкая праца ўжо зроблена - пачынаеш падводзіць вынікі і шукаць кампрамісы, каб гэта выглядала ў адной канцэпцыі.
ЕРБ: Вельмі часта выпуск альбома для музыканта - не самая прыемная рэч з таго боку, што яе параўноўваюць з нараджэннем дзіцяці, якое трэба аддаць. Для вас гэта так?
Таня Гарошка: Так, хутчэй за ўсё для нас гэта нараджэнне дзіцяці, якое мы вырасцілі, выхавалі, і якое зараз мы з лёгкім сэрцам адпускаем. І вельмі б хацелася, каб гэтае дзіця знайшло свой шлях.
ЕРБ: Вы шмат гастралюеце?
Таня Гарошка: «Tanin Jazz» – каманда маладая, таму не магу сказаць, што мы шмат гастралюем, але актыўна над гэтым працуем. Вось, напрыклад, зараз мы вядзем перамовы наконт канцэртаў у Прыбалтыцы і, думаю, зусім хутка мы пазнаёмім і прыбалтыйскіх слухачоў з нашай творчасцю.
ЕРБ: Вы гралі на вялікіх і малых пляцоўках. Дзе адчуваеце сябе больш камфортна?
Таня Гарошка: Я не ведаю, напрыклад, Essqeipу як ды-джэю, якая больш падабаецца пляцоўка - вялікая ці маленькая. Мне, хутчэй, больш падабаецца ўтульная атмасфера ў невялікай зале.
Лена Ярмаловіч: Таня вельмі добра глядзелася на вялікай пляцоўцы. Мы неяк выступалі ў футбольным манежы, дзе было вельмі шмат людзей, тысячы чатыры. Гэта было на ўручэнні прэміі лепшага ды-джэя года. Танечка глядзелася шыкоўна!! І я бачыла, што людзі былі вельмі зацікаўленыя і падпявалі.
DJ Essqeip: У той час я яшчэ не быў лепшым ды-джэем году, але мне было вельмі цікава назіраць за Таніным выступам.
ЕРБ: Досвед якіх музыкантаў або гуртоў для вас з'яўляецца каштоўным і ўплывае на творчасць каманды?
Таня Гарошка: Насамрэч мая творчасць звязана са шматлікімі людзьмі. Гэта не толькі музыканты, але і аранжыроўшчыкі, і саўндпрадзюсары, якія мне падказвалі нешта, ці я проста карысталася іх досведам. Таму што мы жывем у адным горадзе, у адным асяроддзі перасякаемся і маем зносіны. Натуральна, мы дзелімся адно з адным нейкімі творчымі ідэямі. Канешне, для мяне важна меркаванне людзей, якія ў гэтым разбіраюцца... Вялікі ўклад у запіс альбому зрабіў Павел Аракелян. На жаль, нам не давялося пайграць з ім шмат канцэртаў, таму што ў яго ёсць свой праект і нашыя графікі гастроляў не супадаюць. Вельмі шкада, што гэта так, але, спадзяюся, у будучыні мы яшчэ абавязкова паграем. Таксама адзін твор мы запісалі разам з Канстанцінам Гарачым. І шмат іншых людзей нам дапамаглі. Я думаю, мы нікога не забылі, усім падзякавалі на альбоме. Гэта зроблена яшчэ і для таго, каб публіка ведала, хто які ўдзел прымаў і што ёсць такія людзі ўвогуле. А яшчэ хочацца, каб людзі ведалі, што ў Беларусі ёсць людзі, якія маюць стыль, густ. Хочацца падкрэсліць імёны тых, разам з кім мы зрабілі гэты альбом – усё гэта на вокладцы.
ЕРБ: Вас можна часта пачуць на FM-хвалях. Ці даводзіцца вам фарматаваць і падганяць свае творы пад агульнапрыняты "фармат"?
Таня Гарошка: Ніколі мы гэтым не займаліся і не будзем займацца. Гэта толькі першыя крокі. Хоць «Tanin Jazz» – малады праект, але многія песні былі напісаныя даволі даўно. «Tanin Jazz» толькі зараз пачынае станавіцца на ногі, так бы мовіць, і наша музыка дасягнула, нарэшце, радыё. І, натуральна, гэта гаворыць пра тое, што людзі амаль-амаль гатовыя хадзіць на канцэрты, слухаць менавіта такую музыку, успрымаць яе і шанаваць. Таму нас гэта грэе, як і любых мастакоў, якія трапечуць над сваім тварэннем. Мы не будзем падганяць сваю творчасць пад радыё-фармат. І я спадзяюся, што менавіта за гэта нас любяць.
Лена Ярмаловіч: Аднак ні на адным радыё нам не сказалі, што мы нефарматныя. Наадварот, просяць прыносіць яшчэ! Часцей кажуць, што мы вельмі не падобныя на беларускую каманду, і што гэта вельмі здзіўляе слухачоў.
Таня Гарошка: Але ж варта задумацца, ці не было менавіта гэтае падабенства на нейкія замежныя гурты прычынай нашых ратацый і любові? Але мы ўсё ж такі спадзяемся, што нас любяць таму што мы такія, а не таму, што мы на кагосьці падобныя. Хочацца зрабіць сваё імя, а не капіяваць іншых. Мы да гэтага і імкнемся.
ЕРБ: Твая музыка зараз яшчэ і гучыць у расійскім кіно. Шматлікія Інтэрнэт-форумы абмяркоўваюць твае дасягненні. Раскажы, якім чынам ты патрапіла ў кіно?
Таня Гарошка: Ёсць такі чалавек, які зараз займаецца прадзюсаваннем у кіно ў Маскве. Гэта Яўген Калмыкоў. Ён беларус, і таму заўжды падтрымлівае кантакты з музыкантамі нашай краіны. Гэта зусім не значыць, што ён займаецца толькі беларускімі музыкантамі, канешне. І калі Кудзіненка з Лунгіным пачалі здымаць фільм, так супала, што ім спадабалася менавіта нашая музыка, і нам прапанавалі паўдзельнічаць у «Розыгрышы». Мы спецыяльна для гэтага нічога не зрабілі. Проста спадабаліся адно аднаму - фільм і гурт!
ЕРБ: А зараз працягваеце удзельнічаць у падобных праектах? Ці больш не было такіх прапановаў?
Таня Гарошка: Канешне, працягваем. Але ж хочацца, каб гэтыя прапановы былі максімальна творчымі. Таму што Расія і, перш за ўсё, Масква – гэта шоў-бізнес, часта закручаны на грошах, а не на творчасці. А хочацца проста займацца творчасцю. І што гэта будзе - ці то тэатральная пастаноўка, ці то кіно, ці то балет, або «Tanin Jazz» напіша музыку да наступнага выпуску «Зорных войн» - не важна.
Лена Ярмаловіч: Я б хацела дадаць, што пасля таго, як з'явіўся фільм «Розыгрыш», я пераглядзела ў Кудзіненкі ўсё, што ў нас забаронена. І павінна сказаць, што Беларусь шмат губляе. Таму што нельга паглядзець тыя фільмы, якія насамрэч проста пра каханне. Я асабіста для сябе, напрыклад, у Кудзіненкі адкрыла чалавека і рэжысёра.
Таня Гарошка: Вельмі шкада, насамрэч, што нельга тут знайсці гэтыя фільмы. Крыўдна за нашую краіну. А самастойна людзі не шукаюць гэтае кіно, таму што не ведаюць, што яно ёсць. Нейкай чырвонай «махрыстай» саветчынай аддае такое стаўленне да сучаснага кіно.
ЕРБ: Таня, скажы, а з чаго нараджаецца твая музыка? Ці патрэбны нейкі асаблівы стан, настрой? Як увогуле гэта адбываецца? З чым ты можаш параўнаць гэты працэс?
Таня Гарошка: У мяне няма творчых пікаў, падзення, або, наадварот, застояў ці ўзбуджанасці. У мяне такога не бывае. Гэта ўсё глупства і хлусня. Творчы чалавек – ён творчы да бясконцасці, і ўсё тут. І нічога з гэтым не зробіш. Калі ў яго дрэнны настрой – гэта таксама творчы стан, і гэта абавязкова ў нешта выліваецца. І тое, што часам пішуць – напрыклад, што ў пісьменніка творчы застой – на маю думку, глупства. Такі чалавек - не пісьменнік.
DJ Essqeip: Я думаю, што творчасць – гэта духоўнае вылячэнне, у першую чаргу.
Лена Ярмаловіч: А я думаю, што гэта праца. Рамяство, так? (звяртаецца да Тані)
Таня Гарошка: Як бачыце – гэта суб'ектыўнае паняцце, у кожнага сваё разуменне, натуральна. І гэта здорава!
ЕРБ: Перад выхадам на сцэну хвалюецеся? Часта гавораць, што артыст хвалюецца роўна столькі разоў, колькі выходзіць на сцэну - і нават ўсё жыццё...
Таня Гарошка: Міф нумар два (смяецца). З аднаго боку, хвалюешся заўсёды, таму што спрабуеш максімальна сканцэнтравацца і данесці да слухача тое, што ты хочаш. Хацелася б, каб ты, не распыляючыся, проста выйшаў і ад пачатку да канца зрабіў тое, што задумаў, і так, як ты гэта хацеў зрабіць. Я вам так скажу: калі ў выканаўцы шмат канцэртаў, бывае, што і па канцэрту ў дзень, то пачуццё спалоху, нейкае жывёльнае пачуццё натоўпу перад табой знікае. Таму што рэальна ты пра гэта не паспяваеш задумвацца і «грузіць» сябе гэтым. Проста думаеш пра тое, як табе максімальна данесці інфармацыю да публікі.
DJ Essqeip: Я ніколі не хвалююся на сцэне. Тым больш на нашых канцэртах. Бо лічу, што на нашыя канцэрты прыходзіць толькі наша, «свая», публіка, а перад сваімі няма чаго хвалявацца.
ЕРБ: Набыты досвед? Ці для цябе заўжды так было?
DJ Essqeip: Я хваляваўся толькі аднойчы – калі выходзіў на сцэну ў першы раз. Тады хваляваўся, рукі нямелі, галава не працавала і ўсё дрыжала. А пасля гэта ўсё – ужо справа звычкі.
Таня Гарошка: Мне здаецца, што хто насамрэч хвалюецца кожны канцэрт – гэта Лена, якая стаіць за кулісамі і марыць пра тое, каб Таня хоць аднойчы праспявала яе словы, а не песню ў сваёй інтэрпрэтацыі. Таму што бывае так, што пачуцці перасільваюць цябе, і ты ў плыні гэтай эмацыянальнай хвалі можаш пераблытаць словы.
Лена Ярмаловіч: Затое ўсе бачаць, што спявае ўжывую!!
Таня Гарошка: Так, таму што часам ёсць сумневы. У мяне часта пытаюцца журналісты, ці спяваю я ўжывую. Або на рэпетыцыях падыходзяць і амаль заглядваюць мне ў рот з выразам на твары «А адкуль гук?». Такое ўражанне, што людзі пакуль яшчэ не вераць, што ўжывую можна спяваць чыста, рытмічна і прыгожа. Гэта пацешна.
ЕРБ: Што плануеце рабіць далей?
Таня Гарошка: Пасля выхаду альбому мы плануем паездзіць з канцэртамі, будзе нейкі такі гастрольны этап. Плануем зняць кліп.
ЕРБ: На якую кампазіцыю?
Таня Гарошка: Гэта будзе кампазіцыя «Виртуальная любовь». Мы знайшлі яе самай лёгкай для ўспрымання і вырашылі такім чынам «прывучаць» людзей да нашай музыкі. Гэта і рускі тэкст, і пацешная мелодыя. Пасля, магчыма, здымем кліп на «Feel this time». Ну і, канешне, будзем працаваць над наступным альбомам! Будзем працаваць над шоў-праграмай. Бо нам хацелася б, каб людзі кожны раз знаходзілі на нашых канцэртах нешта новае. Каб людзі бачылі, што гэта творчы працэс, што мы развіваемся, а не стаім на месцы... Я хачу сказаць, што кожны удзельнік нашага праекту – гэта асоба, якая жыве не толькі гуртом «Tanin Jazz» , але і сваім жыццём. У Лены, напрыклад, зараз выдаецца другі зборнік вершаў у Маскве. Першы ўжо разышоўся. Мне падаецца, што DJ Essqeip таксама павінен выпусціць дыск са сваёй інструментальнай музыкай.
ЕРБ: Хто будзе рэжысёрам кліпу?
Таня Гарошка: Хутчэй за ўсё, Макс Сіры.
У сярэдзіне верасня не стала гітарыста Маціна Асімава, з якім гурт Tanin Jazz запісаў свой альбом і адыграў шэраг канцэртаў. Мы шчыра спачуваем сям'і, блізкім людзям, сябрам, музыкам і прыхільнікам творчасці Маціна Асімава.
Фота з прыватнага архіву гурта а таксама Вольгі Савіч