Танкер з чарговай партыяй венесуэльскай нафты прыбыў сёння ў порт Адэсы

Танкер "Парамаўнт Гановер" даставіў у порт Адэсы чарговую партыю венесуэльскай нафты для Беларусі. Яе аб'ём складае каля 80 тысячтон, інфармуе БЕЛТА.  Танкер знаходзіцца на рэйдзе і становіцца на якар. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я (моцны шторм, парывы ветра да 19-24 метраў у секунду) порт цяпер часова не працуе. Пад разгрузку і зліў сыравіны танкер будзе прыняты не раней чым на працягу бліжэйшых сутак.

Прыбыццё чарговых танкераў з сырой цёмнай нафтай з Венесуэлы чакаюць у Адэскім марскім гандлёвым порце паводле графіка 3 і 12 снежня. Два танкеры даставяць для Беларусі каля 141 тысячы тон сыравіны. Потым яна будзе дастаўленая для перапрацоўкі на Мазырскі НПЗ па ўкраінскай чыгунцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі