Таня Кушнер: Пакуль яшчэ ніхто не будзе ляжаць у мяне на канцэрце, як я марыла

У нядзелю, 12-га снежня, Таня Кушнер, спявачка і сааўтар многіх тэкстаў песень, а таксама музыкі гурта "Без Билета", прэзентуе свой альбом "Mannequin". Год таму Таня марыла пра тое, што сваю першую прэзентацыю зможа зладзіць ва ўтульнай зале, дзе б яна змагла ўсіх прысутных пакласці .... на падлогу, а на столь праецыраваць прыгожае відэа! Але як часта бывае ў жыцці, ілюзіі разбіваюцца аб канкрэтныя факты – кажа спявачка.

Таня Кушнер: "Пакуль яшчэ ніхто не будзе ляжаць у мяне на канцэрце, як я марыла. Але рана ці позна мы гэта зробім. У гэтым годзе мне давялося выбіраць: своечасова мець прэзентацыю, ці зноў пераносіць яе на няпэўны тэрмін. Не так шмат у Мінску пляцовак, дзе мы б змаглі зладзіць такі камерны, дамашні канцэрт, як я хацела. Мы вырашылі зладзіць прэзентацыю ў тэатральнай зале к/з "Мінск" і зрабіць гэта малым складам. Паспрабуем суправадзіць гэта якімі-небудзь выявамі, якія, як нам падаецца, дапамогуць стварыць атмасферу".

Акрамя песень за альбома "Mannequin", на канцэрце будуць прадстаўленыя новыя кампазіцыі.

Таня Кушнер: "Мы рыхтуем некалькі новых кампазіцый. То бок на прэзентацыі прагучаць усе песні, якія ёсць на альбоме "Mannequin", плюс дзве новыя кампазіцыі і яшчэ адна, якая была напісана мной, але яе выконваў гурт "БезБілета". Вось зараз яе выканаю я. Гэта песня “Проведение”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі