Тарыфная стаўка першага разраду вырасце на 4-5%

Паводле яго слоў, "урад прапануе павысіць з 1 верасня стаўку першага разраду настолькі, наколькі гэта дазваляе бюджэт". У цяперашні час праект дакумента знаходзіцца на ўзгадненні ў кіраўніка дзяржавы, інфармуе БЕЛТА.



Будучае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду стане трэцім у бягучым годзе. З 1 студзеня яна складала 240 тысяч рублёў, з 1 красавіка — 250 тысяч.


Пасля чарговага павышэння тарыфнай стаўкі мусяць вырасці заробкі ў бюджэтнікаў і стыпендыі ў студэнтаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі