У Беларусі прапануюць забараніць продаж падлеткам энергетычных напояў
Чыноўнікі мяркуюць, што гэтая мера дапаможа зберагчы здароўе моладзі.
Продаж падлеткам энергетычных напояў прапануюць забараніць у Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік. Ён перакананы, што неабходна своечасова прыняць меры, каб папярэдзіць шырокі распаўсюд і масавае спажыванне энергетыкаў і іх аналагаў, якія наносяць шкоду арганізму падлеткаў, моладзі і грамадству ўвогуле.
На пасяджэнні Міжведамаснага савета па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню выступіў таксама і намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык. Паводле яго слоў, сярод моладзі набылі папулярнасць так званыя марафоны — на працягу некалькі дзён яны наведваюць бары, клубы, забаўляюцца, ужываюць энергетыкі. Якжык дадаў, што кожны другі з тых, хто спажываў спайс, піў і энергетычныя напоі, інфармуе БЕЛТА.