Тозік: Рашэнне павялічыць падаходны падатак, хутчэй за ўсё, прымуць

Ён каментаваў вынікі нарады ў Лукашэнкі 22 жніўня па фармаванні новага механізму дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Прапанова павялічыць падатак з 12% да 13% прагучала менавіта там. 

Па словах Тозіка, якія перадае БелаПАН, усе гэтыя грошы будуць сыходзіць толькі на падтрымку дзяцей. Пры гэтым чыноўнік звярнуў увагу на тое, што дзецьмі ўсё ж найперш павінна займацца сям'я: "Дзяржава падстаўляе плячо, калі бачыць, што сям'і трэба дапамагчы. Гэта значыць, тут вельмі важна не пераступіць тую рысу, калі гэтая дапамога ўжо не дапамагае, а разбэшчвае, калі пачынае спараджаць ўтрыманскія настроі". 

Таксама віцэ-прэм'ер апісаў сваё бачанне сям'і: "У класічным разуменні беларуская сям'я павінна складацца з пяці чалавек: мама, тата і трое дзяцей, тады наш народ будзе прырастаць". 

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі