Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі сёння правядуць сумеснае паседжанне

У пятніцу, 29 траўня, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі правядуць сумеснае паседжанне. Яно пачнецца а 10-й гадзіне. На ім з дакладам выступіць намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Ён таксама адкажа на пытанні дэпутатаў і сенатараў.

Падобныя сумесныя паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі з удзелам прадстаўніка ўраду традыцыйна праходзяць у канцы траўня. Год таму з дакладам выступаў Анатоль Тозік, тагачасны намеснік прэм'ер-міністра. Ён гаварыў перш за ўсё на тэму сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Між іншым, Тозік прапанаваў абмежаваць бясплатныя наведванні дзяржаўных паліклінік.
 

У 2013-м даклад "АПК: асноўныя "парогі" інтэнсіфікацыі і перспектывы інавацыйнага развіцця" чытаў намеснік прэм'ера Міхаіл Русы. У 2012 годзе на сумесным паседжаннмі дэпутатаў і сенатараў выступіў, як і сёлета, намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Яго даклад быў прысвечаны дзяржаўнай жыллёвай палітыцы ў нашай краіне.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі