Ад алкаголю сёлета загінула больш людзей, чым у выніку злачынстваў

Новыя меры па дэалкагалізацыі ў Беларусі не вельмі папулярныя, але неабходныя стратэгічна, паколькі наўпрост звязаны са здароўем нацыі і дэмаграфічным развіццём. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік. Паводле яго слоў, у барацьбе супраць п'янства і алкагалізму ёсць пазітыў. Гэта і сёлетняе змяншэнне ў параўнанні з мінулым годам хворых на алкагалізм (на 1,5%), зніжэнне злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення (на 7,5%).

Аднак "ёсць і іншыя статыстычныя дадзеныя, якія пацвярджаюць, што алкагалізм застаецца сур'ёзнай сацыяльнай праблемай", адзначыў Тозік. Колькасць памерлых за дзевяць месяцаў 2014 года ў выніку атручванняў алкаголем перавысіла 1 тысячу чалавек — гэта значна больш, чым загінула людзей у выніку злачынстваў.

Статыстыка сведчыць, што летась дзяржава патраціла на праблемы, звязаныя з п'янствам і алкагалізмам, 4,3% валавога ўнутранага прадукту краіны, а прыбытак ад рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў выглядзе акцызаў адзначаны на ўзроўні 1,4% ВУП, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі