Тайланд зменіць назву сталіцы
Тайланд зменіць афіцыйную замежную назву сталіцы. Замест Бангкока будзе Крун-Тэп-Маха-Нахон (замест Bangkok лацінкай будуць пісаць Krung Thep Maha Nakhon). У перакладзе гэта азначае "горад анёлаў, вялікая сталіца". Пра змену назвы аб'явіў Каралеўскі навуковы савет Тайланда. Бангкок будзе толькі неафіцыйнай назвай сталіцы, яе можна будзе пісаць у дужках пасля новай назвы. Але толькі пасля таго, як новаўвядзенне ўхваліць спецыяльная юрыдычная камісія.
Цікава, што Крун-Тэп-Маха-Нахон — гэта скарочаная назва сталіцы Тайланда. Поўная складаецца больш чым з 40 асобных элементаў і з'яўляецца самай доўгай у свеце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.