Тэлефонныя ашуканцы ўсё часцей прыкідваюцца начальнікамі
Тэлефонныя махляры
У развод, праз які сотні неасцярожных беларусаў ужо страцілі свае грошы, дадаўся новы элемент. Тэлефонныя махляры ўсё часцей выдаюць сябе не толькі за супрацоўнікаў банкаў ці аператараў сотавай сувязі, але і за кіраўнікоў афіцыйных ведамстваў і розных арганізацый.
Ад імя кіраўнікоў яны пішуць у месенджарах супрацоўнікам, што з імі павінен звязацца прадстаўнік правяраючага ведамства. Пра гэтую размову просяць нікому не расказваць
Пасля паведамлення ад "начальніка" з чалавекам звязваецца іншы ашуканец, які прадстаўляецца аператыўнікам з міліцыі або спецыялістам з банка. А далей схема класічная: "Вашы грошы скралі", "Нехта спрабаваў адкрыць на вас крэдыт", "Давайце ўсё перавядзем на бяспечны рахунак".
Так нядаўна страціла свае ашчаджэнні жыхарка Бабруйска. Усё пачалося з таго, што ў месенджары ёй напісаў чалавек, які назваўся дырэктарам яе школы. Ён папярэдзіў, што супрацоўнікі навучальнай установы могуць быць уцягнутыя ў злачынныя схемы, і з ёй звяжуцца.
Адразу пасля гэтага ёй патэлефанавала незнаёмка, якая прадставілася банкаўскім спецыялістам. Яна паведаміла, што нехта спрабаваў аформіць крэдыт на імя барысаўчанкі. Жанчына паверыла зламыснікам, узяла крэдыты ў трох банках і перавяла больш за 75 тысяч рублёў на іх рахункі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.