Тэлеграм-канал Лукашэнка прызнаны экстрэмісцкім
Сацыяльныя сеткі / pexels.com
У Беларусі пашырыўся спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў", які публікуе Міністэрства інфармацыі.
Суд Барысаўскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі тэлеграм-канал палітэмігранткі Ірыны Лукашэнка "Іра Лукашэнка — прозвішча не прысуд", "Беглый в Украину UA @belkraine", "Беларусы Одессы", "Razam — Новостной Канал", "Доўгая Дарога Дадому" і канал праекта "PLACOÜKA", на якім выходзіць падкаст "Глушылка Бі-Бі-Сі".
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля дадаў у пералік "экстрэмісцкіх" сайт ініцыятывы "Рабочы Рух" і яе старонкі ў сацсетках, а таксама тэлеграм-каналы і старонкі ў сацыяльных сетках прафсаюзаў заводаў БМЗ і "Гродна Азот".
У пералік "экстрэмісцкіх" трапілі старонкі ў Інстаграме, прысвечаныя беларускай культуры і беларускай мове — "belarus_culture_in_photography", "movavolnyh", "speak_like_belarus", "karikatu.rama".
Акрамя таго, у "чорны спіс" уключаны сайт і сацсеткі ініцыятывы "Prague Support Team", якая дапамагае з амуніцыяй беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.