Тэлекам-аператар velcom запусціў 4G-сетку
Тэлекам-аператар velcom пачаў прадастаўляць паслугі мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 4G. З 21 сакавіка ёй могуць карыстацца абаненты Мінска, Мінскага раёна і Гомеля. Гэтыя паслугі прадастаўляюцца ў сетцы інфраструктурнага аператара beСloud у дыяпазоне радыёчастотаў 1800 МГц. Прэс-служба velcom адзначае, што на сённяшні дзень сетка чацвёртага пакалення выкарыстоўваецца на больш чым 530 базавых станцыях beСloud. Працягваюцца працы па разгортаванні 4G у іншых рэгіёнах. Пакуль сетка чацвёртага пакалення арыентавана найперш на вялікія гарады.
Абаненты velcom усіх тарыфных планаў (уключна з архіўнымі) змогуць выкарыстоўваць інтэрнэт-трафік, знаходзячыся ў зоне пакрыцця 4G-сеткі, без дадатковай платы. Для выкарыстання мабільнага інтэрнэту ў ёй патрабуецца наяўнасць смартфона, планшэта, USB-мадэма ці Wi-Fi роўтэра, SIM-карты, якія падтрымліваюць стандарт перадачы дадзеных 4G. Больш падрабязна гл. тут.
Адзначаецца, што ўсім абанентам velcom па-ранейшаму даступная 3G-сетка, якая забяспечвае надзейную сувязь на 97% тэрыторыі Беларусі.