Тэлевядоўца АНТ Каліна Вардомская напала на жанчыну ў аўтаканфлікце (фота)

Як піша onliner.by, здарэнне адбылося зранку 9 верасня. Маладая жанчына раніцай прывезла сваё дзіця ў садок. Але ў двары аднаго з жылых кварталаў каля садка яна не змагла размінуцца ў вузкім праездзе з іншым аўто.
 
Па словах відавочцы, вядоўца тэленавінаў Каліна Вардомская на чырвоным BMW настойліва патрабавала, каб кіроўца Porsche Cayenne адагнала сваю машыну назад. Хаця ў самой тэлевядоўцы, кажуць, было нашмат больш прасторы для манеўру. Другі аўтамабіль быў ззаду блакаваны іншымі машынамі і папросту не мог саступіць дарогу. 

Праз некалькі хвілін бессэнсоўнага чакання Вардомская выйшла з свайго аўтамабіля і плюнула на капот Porsche. Дачакаўшыся, пакуль кіроўца (у якой у салоне быў дзіця) вылезе з машыны, тэледзіва накінулася на яе. Паведамляецца, што Вардомская люта біла праціўніцу рукамі і нагамі, раз-пораз выкрыквала абразы, сарвала з яе завушніцы і кінула іх на зямлю. 

Праз некалькі хвілін яна з'ехала ў невядомым напрамку. Пацярпелая жанчына на гэты момант стаяла на каленях. Увесь твар яе быў у сіняках, валасы моцна растрапаныя, на лбе некалькі вялікіх гузакоў, а з мочак вушэй ішла кроў.  

Падчас бойкі адзін з відавочцаў змог выклікаць міліцыю. Не выключана, што праваахоўнікі пачнуць крымінальную справу. 

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі