Тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Маскве
Тэнісіст Ягор Герасімаў / Reuters
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (109-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у 1/8 фіналу турніру "ВТБ Кубак Крамля" ў Маскве, паведамляюць арганізатары ў аўторак.
У 1/16 фіналу адзіночнага разраду Герасімаў абыграў у трох сэтах серба Міяміра Кецманавіча (71-е месца) — 6:3, 1:6, 6:4. Матч доўжыўся 1 гадзіну 37 хвілін. Ягор 10 разоў падаў навылёт, у той час як Міямір зрабіў толькі адзін эйс.
У 1/8 фіналу Герасімаў сустрэнецца з расійскім тэнісістам Асланам Карацавым (22-ы нумар).
Агульны прызавы фонд спаборніцтваў у сталіцы Расіі складае 1,3 мільёна даляраў, турнір завершыцца 24 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.