Therion выступіць у Мінску
Канцэрт у межах тура па Беларусі, Расіі і Кітаю запланаваны на 15 кастрычніка ў мінскім Re: Public.
Шведскі сімфонік-метал-гурт Therion выступіць у Мінску. Канцэрт запланаваны на 15 кастрычніка ў клубе Re: Public.
Па інфармацыі арганізатараў, у беларускай сталіцы каманда адыграе ў межах тура па Беларусі, Расіі і Кітаю. Тур адкрыецца выступам 30 верасня ў Пекіне.
Калі квіткі на мінскі канцэрт з'явяцца ў продажы і колькі яны будуць каштаваць, пакуль не паведамляецца.
Апошні студыйны альбом Therion "Les Fleurs du Mal" датуецца 2012-м годам. А ў Мінску да гэтага гурт граў аднойчы — у 2010-м.
Фота: hapfairy.blogspot.com