MALDZIS: ці стане ён топам сярод іншых культурніцкіх праектаў — эфір
Павел Мацукевіч
У беларусаў з’явілася новая культурніцкая ініцыятыва — MALDZIS. Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Як кажуць стваральнікі праекта, MALDZIS бачыць сваю місію “ў аб’яднанні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны”. Дарэчы, адным з праектаў ініцыятывы стала праграма на ютубе “Гэта топ” — з Івуліным і Астапенем.
Што стала нагодай для заснавання ініцыятывы і якія ў яе асноўныя кірункі дзейнасці? Якія існуюць магчымасці для дасягнення пастаўленых мэтаў і на падтрымку з якога боку разлічвае каманда? Чаму так важна менавіта сёння займацца вырашэннем задач, якія абазначылі ўдзельнікі ініцыятывы MALDZIS? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік ініцыятывы MALDZIS, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.