У Салігорску на пенсіянера завялі крымінальную справу аб злосным хуліганстве
Прыладай злачынства быў парасон
Пенсіянер з Салігорска стаў фігурантам крымінальнай справы аб асабліва злосным хуліганстве. Мужчыну ідзе сёмы дзясятак, адзначылі ва УУС Мінскага аблвыканкама.
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў напад на наведвальніка кавярні. Пенсіянер збіў яго парасонам-кіем, разбіў мужчыну нос. Пацярпеламу 32 гады, ён працуе электрамеханікам на адным з гарадскіх прадпрыемстваў.
Пенсіянера забралі ў міліцыю. На той момант ён быў нецвярозы. Калі працверазеў, растлумачыць, што адбылося, так і не змог. Справу супраць яго завялі паводле часткі 3 артыкула 339 КК Рэспублікі Беларусь. Мужчыну пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.