Жыхар Баранавічаў спрабаваў забіць крэдытора: ударыў нажом і засунуў у багажнік

Падазраваны захапляўся азартнымі гульнямі, ілюстрацыйнае фота

Падазраваны захапляўся азартнымі гульнямі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхар Баранавічаў узяў пазыку ў знаёмага на 1,5 мільёна расійскіх рублёў, але замест таго, каб вярнуць запазычанасць, паспрабаваў забіць крэдытора. Мужчына (яму 36 гадоў) захапляецца азартнымі гульнямі. Адыграцца ён не змог, грошай для вяртання доўгу не прадбачылася. Таму ён запрасіў свайго крэдытора ў бязлюднае месца. Сустрэчу прызначыў на ўзбочыне загараднай трасы, перадаў сумку і сказаў, што там грошы. Калі знаёмы пачаў адкрываць сумку, даўжнік некалькі разоў ударыў яго нажом у шыю. Затым ён загрузіў параненага мужчыну ў багажнік і паехаў да месца пахавання, расказалі ў МУС.

Па дарозе пацярпелы мужчына здолеў выбрацца, дабег да найбліжэйшай запраўкі, дзе папрасіў аб дапамозе.

Даўжніка затрымалі. У гаражы і аўтамабілі ў яго знайшлі нож, цырату і рыдлёўку. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле артыкула "Замах на забойства". Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Пацярпеламу аказалі медыцынскую дапамогу, ён у шпіталі. Яго жыццю нічога не пагражае.

Житель Барановичей пытался убить кредитора: ударил ножом и засунул в багажник
У падазраванага знайшлі скрываўленае адзенне і нож / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі