Чацвярых дзяцей забралі з сям'і ў Іванава — бацькі прайгравалі грошы ў казіно

Казіно, ілюстрацыйнае фота

Казіно, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Іванава Брэсцкай вобласці з сям'і ў прытулак забралі чацвярых маленькіх дзяцей: малодшаму год, старэйшаму — восем. Прычынай зрабілася цяга іх бацькоў да азартных гульняў, кажуць у пракуратуры Беларусі. Цягам як мінімум двух апошніх гадоў бацькі прайгравалі ўсе грошы ў анлайн-праграмах. У выніку на жыццё сродкаў не заставалася.

Пара паспела ўзяць пяць крэдытаў у розных банках на суму большую за 30 тысяч рублёў. Гэтыя грошы яны таксама прайгралі. Пракуратура зрабіла запыт у Маніторынгавы цэнтр па гульнявым бізнесе. Там паведамілі, што за 2023 год і пачатак 2024 года муж і жонка зрабілі больш за 12 тысяч гульнявых аперацый. Стаўкі былі ад 40 капеек да 200 рублёў.

Дзяцей у выніку забралі з сям'і і змясцілі ў прытулак. Адначасова суд Іванаўскага раёна на тры гады абмежаваў мужа і жонку ў наведванні гульнявых установаў і ўдзеле ў азартных гульнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі