"Тое, што адбылося сёння, здзейсніла чыстае зло" — у ЗША зноў страляніна ў школе

Жыхары горада Уіндэр смуткуюць аб загінуўшых

Жыхары горада Уіндэр смуткуюць аб загінуўшых / Reuters

Падлетак учыніў страляніну ў сярэдняй школе ў горадзе Уіндэры, Джорджыі. Забітыя чатыры чалавекі (двое яго аднакласнікаў і двое настаўнікаў). Яшчэ дзевяць чалавек параненыя, піша Reuters. Стралок затрыманы.

Летась гэтага хлопца ўжо дапытвалі супрацоўнікі праваахоўных органаў — цікавасць да яго ўзнікла ў сувязі з пагрозамі ў Інтэрнэце аб здзяйсненні страляніны ў школе.

Дырэктар бюро расследаванняў Джорджыі Крыс Хоўзі расказаў на прэс-канферэнцыі, што падлетку 14 гадоў, яго завуць Кольт Грэй, і яго будуць судзіць як дарослага. Шэрыф акругі Джад Сміт дадаў, што хлопец быў узброены паўаўтаматычнай вінтоўкай, і быў хутка затрыманы памочнікамі шэрыфа. Калі яны з'явіліся, падазраваны тут жа лёг на зямлю і здаўся. "Тое, што адбылося сёння, здзейсніла чыстае зло", — сказаў Сміт. Пра матывы хлопца пакуль нічога не паведамляецца.

Белы дом у сваёй заяве паведаміў, што прэзідэнт Джо Байдэн быў праінфармаваны пра стральбу. Ён выступіў з заявай, сказаў, што смуткуе і заклікаў рэспубліканцаў абдумаць і прыняць "разумнае заканадаўства аб бяспецы абыходжання са зброяй". Страляніна ў Джорджыі аднавіла дэбаты аб неабходнасці кантролю над зброяй у ЗША.

"То, что произошло сегодня, совершило чистое зло" — в США снова стреляли в школе
Паліцыя працуе на месцы здарэння / тут і далей фота Reuters
"То, что произошло сегодня, совершило чистое зло" — в США снова стреляли в школе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі