Толькі 0.0087143% беларускіх эмігрантаў вырашылі прагаласаваць на выбарах

Марш беларусаў Варшавы, верасень 2021 года / Еўрарадыё
ЦВК хваліцца, што з замежжа прыехаў прагаласаваць ажно 61 беларус. А колькі гэта ад колькасці з’ехалых з краіны? Вось, што налічыла Еўрарадыё.
— У Еўрасаюзе жыве каля 500 тысяч беларусаў — тых, хто з’ехаў пасля 2020-га. Колькасць тых, хто эміграваў раней, невядомая.
— Як мінімум 200 тысяч беларусаў жывуць і працуюць у Расіі.
— Дакладных лічбаў па Грузіі, ЗША і іншых краінах няма, таму іх не лічым.
І атрымліваецца, што 61 ад 700 тысяч — 0.0087143%!
Вось і ўсё, што трэба ведаць пра зацікаўленасць з'ехалых беларусаў у гэтых “выбарах”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.