Толькі 2% першакласнікаў у гарадах будуць навучацца па-беларуску
Па колькасці беларускамоўных класаў Магілёўская вобласць на апошнім месцы, а Міншчына — на першым Магілёвец Аляксей Бацюкоў жадаў, каб яго сын навучаўся ў школе на роднай мове. Але зараз у горадзе няма ніводнага беларускага класа, кажа ён.
Аляксей Бацюкоў: "Апошні беларускі клас у Магілёве спыніў сваё існаванне ў 2005 годзе".
Улады абяцалі разгледзець заяву сям'і Бацюковых, але тыя вырашылі, што іх дзіця дадатковы год будзе хадзіць у садок. Такім чынам, і ў гэтым годзе ў Магілёве не будзе месца, дзе можна было б навучацца па-беларуску.
Але ёсць надзея, што ў наступным годзе такі клас усё ж з'явіцца. Аляксей Бацюкоў кажа, што сумесна з іншымі бацькамі збіраецца зноў падаваць заяву, але будзе вельмі асцярожны, таму што беларускамоўная група у садку, куды ходзіць яго сын, дала толькі негатыўны досвед.
Аляксей Бацюкоў: "На наступны год мы будзем падаваць заяву калектыўна. Яшчэ падрастаюць дзеткі, якія ходзяць у беларускую групу садка. Будзем глядзець па сітуацыі і сыходзіць з інтарэсаў дзіцяці, каб гэта не быў клас, у якім усе дзеці будуць вучыцца па-руску, а толькі наш па-беларуску, і гэта будзе называцца беларускім класам, альбо змяшаным класам, а ўсе будуць паказваць на яго пальцам. Каб гэта не быў клас, у якім будуць два чалавекі".
Сітуацыя з беларускай мовай у школах пагаршаецца з кожным годам. Ужо сёння ні ў адным абласным горадзе, акрамя Мінску, няма беларускамоўных гімназій. Старшыня "Таварыства беларускай школы" Алег Лозка распавёў Еўрарадыё пра тое, што ў Беларусі толькі пятая частка ад усіх школьнікаў навучаецца па-беларуску. Дый тыя — збольшага ў вёсках.
Алесь Лозка: "У 2008-2009 годзе па-беларуску навучалася 195 595 вучняў. Гэта 18,4%. Лічыцца, што беларускіх школ больш, чым рускіх: 57% беларускіх, 4% з дзвюма мовамі, астатнія рускія. Але насамрэч рускія школы маюць вялікую колькасць вучняў і знаходзяцца пераважна ў гарадах".
У мінулым навучальным годзе на беларускай мове навучалася 14 712 першакласнікаў (16,7%). У гарадах толькі 1,9% першакласнікаў вучацца па-беларуску, у асноўным — у Мінску, кажа Алесь Лозка.
Старшыня "Таварыства беларускай мовы" Алег Трусаў распавёў Еўрарадыё, што школы Магілёўшчыны — самыя "небеларускія", калі параўноўваць з астатнімі абласцямі:
"На Магілёўшчыне самая кепская сітуацыя з беларускай мовай. У Горках ёсць беларускамоўны клас, у Асіповічах школа ці гімназія. Ну і ўсё. У Бабруйску няма, у Магілёве няма, у Мсціслаўлі няма, нідзе няма".
А вось Мінская вобласць лідыруе па колькасці беларускіх школ.
Алег Трусаў: "На першым месцы па колькасці беларускамоўных школаў традыцыйна Міншчына: 6 школ і гімназій. А Магілёўшчына — на апошнім. Вельмі кепская сітуацыя і ў Брэсцкай вобласці, у Брэсце таксама няма ніводнай школы. Ёсць некалькі класаў у гімназіі ў Гомелі. У Гародні — ніводнага класу. Гародня — уяўляеце?!"
У Лідзе ў гэтым годзе яшчэ ёсць адзін клас, але ён выпускны. Сябры ТБМ абыйшлі ўсіх бацькоў гораду, прапаноўвалі аддаваць дзяцей вучыцца па-беларуску. Але ніводнай заявы не напісалі, кажа спадар Трусаў.
А вось у актывіста з Горак Віктара Каралькова атрымалася дамагчыся адкрыцця ажно двух класаў у горадзе. Адзін з іх сёлета скончыла яго дачка Маша, якая зараз вучыцца ў Варшаве. А ў другі ходзіць яго сын Мікіта. Зараз Мікіта навучаецца ў шостым класе, акрамя яго там навучаецца яшчэ 5 чалавек. Тым бацькам, якія жадаюць навучаць сваіх дзяцей па-беларуску, Віктар Каралькоў пазычыў не ісці на кампраміс з уладамі ды дырэктарамі школ.
Віктар Каралькоў: "Я жадаю не ісці на кампраміс і вучыцца на беларускай мове. І ніякіх кампрамісаў з дырэктарамі, якія абяцаюць стварыць клас у наступным годзе ці раяць вам самім збіраць бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску. Гэта не ваш абавязак — хадзіць і займацца агітацыяй".
Фота — intex-press.by