Аўтакефалія Украіны: усё будзе добра — рэпартаж з Архірэйскага сабора
Фота: Грамадскае
Фанар — у гэтым невялікім, некалі грэчаскім раёне Стамбула, жыве і працуе кіраўнік старажытнай Канстанцінопальскай царквы. Цяпер нешматлікая (каля 2 мільёнаў прыхаджан), яна лічыцца першай сярод іншых праваслаўных патрыярхатаў. Аўтарытэт Усяленскага патрыярха — даніна гісторыі і павагі да неперарванай візантыйскай традыцыі, якая тут захоўваецца дагэтуль. Калі ва Украіне, Расіі і многіх іншых сёння праваслаўных краінах квітнела язычніцтва, тут была магутная царква.
Сюды, да старэйшага сабрата, у асяроддзі тузіна супрацоўнікаў дзяржаховы, у суправаджэнні журналістаў дзяржаўных расійскіх СМІ, прыехаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, каб абмеркаваць з Усяленскім патрыярхам Варфаламеем Украіну.
Паміж імі, Усяленскім патрыярхам і кіраўніком РПЦ, сем гадоў розніцы — Кірыл малодшы, і гады напружаных адносін паміж цэрквамі. Масква стагоддзямі аспрэчвае з Канстанцінопалем вяршэнства ў праваслаўным свеце. Зараз у цэнтры спрэчкі — Кіеў.
Пра Украіну прадстаяцелі размаўлялі дзве з паловай гадзіны. Пасля заканчэння сустрэчы патрыярх Кірыл імкліва пакінуў Фанар. На пытанне карэспандэнта Грамадскага "Як прайшла сустрэча?" кіраўнік РПЦ лаканічна на хаду кінуў: "Добра. Добра". Пазней у аэрапорце ён, відавочна незадаволены візітам, сказаў крыху больш, зрэшты, ні разу не згадаўшы Украіну:
"Размова была вельмі правільная, размова двух братоў, якія ўсведамляюць адказнасць за стан Усяленскага праваслаўя і за стан душ чалавечых".
Больш падрабязна глядзіце ў рэпартажы Грамадскага: