Топ-10 карыкатур расстралянага Charlie Hebdo (фота)
Рэферэндум у Крыме, рэцэпт гумару, эбола, Майкл Джэксан і Femen.
Еўрарадыё пагартала старонкі часопіса Charlie Hebdo і выбрала некалькі самых яскравых карыкатур.
1. Рэферэндум у Крыме. “Галасуйма!”
2. Лепш быць наркаманам, чым уступіць у UMP (гаворка пра ліберальна-кансерватыўную партыю Францыі “Саюз за народны рух”).
3. Загаловак “Махлярства лета”. Меню: Эбола “ўласнага прыгатавання”.
4. Загаловак: “Прадказанне мага Уэльбэка”. — “У 2015 я згублю свае зубы. У 2022 я буду прытрымлівацца Рамадана”.
5. На карыкатуры злева Марын Ле Пэн: — Скінхэды? – Не, не чула!
На карыкатуры справа: Марын Ле Пэн — сапраўдная французская мадэль!
6. Майкл Джэксан нарэшце Белы!
7. Femen бярэ ініцыятыву на сябе.
8. Надпіс: “Куды пойдуць нашы падаткі?” — Да сірыйцаў.
9. Надпіс: “Каханне мацней за ўсё”.
10. Загаловак: “Безадказны часопіс”. Вынаходніцтва гумару: Алей. Агонь.
Нагадаем, што 7 студзеня ў рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo ўварваліся некалькі чалавек у масках і расстралялі журналістаў. Загінула 12 чалавек, у тым ліку рэдактар выдання Стэфан Шарбанье.