Топ-200 беларускіх бізнесоўцаў за 2018 год узначаліў Аляксандр Машэнскі
Інтэрнэт-выданне "Ежедневник" абнародавала свой штогадовы спіс 200 самых уплывовых і паспяховых біннэсоўцаў краіны. Першае месца заняў уладальнік кампаніяў "Санта Брэмар" і "Савушкин продукт" Аляксандр Машэнскі.
Паведамляецца, што 47-гадовы Машэнскі пачаў стварэнне нацыянальнай малочнай кампаніі. Пад яе дахам ён паспрабуе аб'яднаць некалькі малочных заводаў, каб канкураваць на еўразійскім рынку з Danone і PepsiCo. На сёння "Савушкин продукт" займае трэцяе месца па перапрацоўцы сырога малака на постсавецкай прасторы.
Другое месца ў сёлетнім рэйтынгу бізнэсоўцаў заняў Аркадзь Добкін, кіраўнік EPAM Systems. Выручка кампаніі за мінулы год склала 1,45 млрд долараў.
На трэцім месцы апынуўся рэтэйлер і табачнік Павел Тапузідзіс.
З першага на чацвертае месца апусціўся заснавальнік гульнявой імперыі Wargaming Віктар Кіслы.
Поўны спіс бізнэсоўцаў можна паглядзець па гэтай спасылцы.