Топ-5 навінаў дня

Топ-5 навінаў дня

Экс-прэм’ер-міністр Чыгір: Інвестыцыі трэба шукаць не ў Судане, а ў Давосе

17 студзеня ў Давосе адкрыўся 47-ы Сусветны эканамічны форум. Ён сабраў звыш 3 тысяч удзельнікаў з больш чым 70 краін свету. Аднак прадстаўнікоў Беларусі на гэтым форуме няма. Прычым, ужо шмат гадоў.

Тым часам у Давосе вырашаюцца самыя вострыя сусветныя праблемы, не толькі эканамічныя, але і аховы здароўя, навакольнага асяроддзя ды іншых глабальных выклікаў.

Еўрарадыё высвятляла: чаму Беларусь чарговы год ігнаруе Сусветны эканамічны форум у Швейцарыі.

Топ-5 навінаў дня
Фота: belrynok.by

У 2016 годзе ВУП Беларусі ўпаў на 2,6%: летась ён складаў 94,3 мільярда рублёў.

На думку эканаміста Сяргея Чалага, больш за ўсё на стане беларускай эканомікі адбіліся харчовыя войны з Расіяй, скарачэнне паставак расійскай нафты і тое, што айчыннае машынабудаванне ўсцяж губляе свае рынкі.

Топ-5 навінаў дня
Фота: Белсат

"Прыватны дом адпачынку" каля вёскі Шаршуны пад Мінскам будуецца не для кіраўніка Беларусі. Гатэльны комплекс "Краснасельскае", які раней належаў Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, цяпер перайшоў ва ўласнасць расійскага алігарха Міхаіла Гуцарыева.

Адзін з чыноўнікаў Шаршунскага сельсавета пацвердзіў, што на землях былога гатэльнага комплексу сапраўды размяшчаецца "прыватная рэзідэнцыя расійскага бізнэсоўца", але імя алігарха не назваў.

Топ-5 навінаў дня
Фота: nashaplaneta.su

У Рагачове сапраўды павесілася жанчына, якая атрымала ліст з патрабаваннем аплаціць падатак на дармаедства. У яе крыві медыкі знайшлі алкаголь.

Аднак у падатковай інспекцыі запэўніваюць, што сувязі паміж “лістом шчасця” і суіцыдам жанчыны не існуе. Нібыта, ліст на аплату падатку ёй накіравалі ўжо пасля трагедыі.

Топ-5 навінаў дня
Фота: wildfrontier.ru

Міністэрства лясной гаспадаркі вырашыла рабіць каўбасу і кансервы з бабра. Агулам у гаспадарках міністэрства страляюць каля дзвюх тысяч гэтых жывёлін на год. Але раней каўбасу рабіць было нельга. Аднак цяпер сітуацыя змянілася. Пра гэта распавёў адзін з кіраўнікоў Мінлясгаса Сяргей Шастакоў.

Па яго словах, у ведамства ужо звярталіся вытворцы з Літвы, каб закупляць мяса бабра. Але пакуль дакладна не вядома, дзе будуць вырабляць каўбасу і ў якіх маштабах.

Па падліках Мінлясгаса, баброў у нашай краіне цяпер каля 65 тысяч. Аднак эколагі сцвярджаюць, што папуляцыя гэтых жывёлаў сур’ёзна змяншаецца.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі