Топ-5: навіны 5 красавіка

Топ-5: навіны 5 красавіка

На сустрэчы з міністрам культуры патрабавалі вызвалення ўсіх абаронцаў Курапатаў

У конкурсе на распрацоўку і стварэнне помніка ва урочышчы “Курапаты” пакуль няма ніводнай заяўкі. Хаця конкурс быў абвешчаны 24 сакавіка.

Пры гэтым у сераду на сустрэчы з міністрам культуры прадстаўнікі ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў” заявілі, што яны гатовыя далучыцца да стварэння помніка. Аднак за гэта ўлады мусяць выпусціць ўсіх абаронцаў Курапатаў.

Топ-5: навіны 5 красавіка
Фота: president.gov.by

Усе дарогі ў Беларусі мусяць быць адрамантаваныя цягам бліжэйшых чатырох гадоў. Пра гэта на нарадзе, прысвечанай развіццю мясцовых аўтадарог, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка краіны, на сённяшні дзень ад 6 да 10 тысяч км дарог патрабуюць неадкладнага рамонту. Таксама Лукашэнка згадаў, што мясцовыя ўлады наракаюць на недахоп сродкаў. Аднак, па словах кіраўніка дзяржавы, грошай на дарогі не хапала, нават у савецкія часы”.

Топ-5: навіны 5 красавіка
Фота: belnovosti.by

У так званай "справе баевікоў" яшчэ двум затрыманым выставілі абвінавачанне ў падрыхтоўцы масавых беспарадках. Гаворка ідзе пра Віктара Данілава і Андрэя Дундукова.

Пра абвінавачанне Віктару Данілаву журналістам паведаміла яго нявеста Юля. Напярэдадні з Данілавым бачыўся адвакат — ён і прынёс гэтую вестку блізкім Віктара.

Пра абвінавачанне, выстаўленае Андрэю Дундукову, яго жонка даведалася з ліста, які прыйшоў ад мужа з турмы. 

Топ-5: навіны 5 красавіка

Расійскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч назваў умову пры якой павялічацца бяспошлінныя пастаўкі нафты ў Беларусь. Паводле яго слоў, яны вырастуць з 13 красавіка толькі ў тым выпадку, калі беларускі бок даплаціць за пастаўлены газ.

Як вядома, 3 красавіка па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна было заяўлена, што ўсе праблемныя пытанні ў нафтагазавай сферы ўдалося вырашыць. 

Топ-5: навіны 5 красавіка
Фота: svaboda.org

Гомельскага блогера Максіма Філіповіча выпусцілі на волю пасля 23 сутак арышту.

Сябры прыйшлі да ізалятара часовага ўтрымання, каб сустрэць блогера пасля арышту, аднак не дачакаліся. З ізалятара мужчыну прывезлі ў Савецкі РАУС Гомеля. Там міліцыянты заявілі, што Філіповіч пайшоў дадому пешшу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі