Топавую тэнісістку вінавацяць у крадзяжы мэблі, а Ryanair б'е рэкорды #ІхНоравы

Сусветныя навіны

Сусветныя навіны / @rubanau_collage

Толькі самыя цікавыя міжнародныя навіны за панядзелак. І ні слова пра загінулага прэзідэнта Ірана. Халера, не ўтрымаліся.


Былая 26-я ракетка свету скрала дыван

Топавую італьянскую тэнісістку Камілу Джорджы, якая завяршыла кар'еру ў траўні гэтага года, абвінавачваюць у крадзяжы мэблі і дываноў з арандаванай вілы ў Фларэнцыі.

Спартсменка разам з сям'ёй не аплаціла арэнду за паўгода, а таксама захапіла з сабой сёе-тое з мэблі. Урон ацэньваецца ад 50 да 100 тысяч еўра, паведамляе Corriere Della Sera.

Яны не толькі з'ехалі, нікога не папярэдзіўшы, але і не заплацілі арэнду за шэсць месяцаў і вынеслі палову мэблі. З хаты зніклі дываны і антыкварны стол вагой у паўтоны, — заявіў уладальнік вілы.

Раней СМІ паведамлялі, што Джорджы магла пакінуць спорт у 32 гады праз праблемы з падатковай службай. За кар'еру яна выйграла чатыры турніры WTA у адзіночным разрадзе, найвышэйшая пазіцыя ў рэйтынгу — 26‑е месца.


Новы прэзідэнт Тайваня патрабуе ад Кітая спыніць "запалохванне"

Новы прэзідэнт Тайваня Лай Цындэ заклікаў КНР спыніць "ваеннае запалохванне", піша Euronews. У сваёй інаўгурацыйнай прамове палітык заклікаў суграмадзян не цешыць сябе ілюзіямі. Пекін не пакіне спробаў анексаваць Тайвань.

Лай Цындэ лічыцца праціўнікам збліжэння з КНР. У час перадвыбарнай кампаніі ён казаў пра неабходнасць дыялогу з Пекінам і абяцаў працягнуць курс сваіх папярэднікаў — па магчымасці стабілізаваць адносіны з мацерыком і ў той жа час умацоўваць абарону з дапамогай ЗША.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен ужо павіншаваў новага прэзідэнта з уступленнем на пасаду.


90-гадовы афраамерыканец стаў найстарэйшым чалавекам у космасе

Яшчэ ў 1961 годзе пілота ВПС ЗША Эда Дуайта адабралі ў астранаўты. Ён павінен быў стаць першым цемнаскурым ў касмічнай прасторы.

Аднак Дуайт так і не паляцеў на арбіту. Пасля забойства Джона Кэнэдзі талерантнасць у касмічнай гонцы адышла на другі план. Першы афраамерыканец апынуўся там толькі ў 1983 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі