Той самы фельчар з Ліды Павел Палейчык знайшоў працу амаль па спецыяльнасці
Фельчар "хуткай" Павел Палейчык з Ліды нарэшце знайшоў працу амаль па спецыяльнасці, піша "Народная Воля".
У красавіку Павел падчас сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім выказаўся на камеру пра сітуацыю з каранавірусам у горадзе. Перад тым Палейчык звярнуўся па дапамогу да валанцёраў, бо медыкам неставала сродкаў абароны.
За ўдзел у стрыме фельчара арыштавалі на 7 сутак, а потым адмовіліся працягваць кантракт з ім, які заканчваўся 9 ліпеня. Для дапамогі фельчару быў арганізаваны збор грошай на платформе MolaMola: за суткі Палейчыку назбіралі больш за 20 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.