Траіх жыхароў Кіраўскага раёна асудзілі за жорсткае двайное забойства

Траіх жыхароў Кіраўскага раёна асудзілі за жорсткае двайное забойства

Магілёўскі абласны суд прызнаў траіх жыхароў вёскі Стоўпішча Кіраўскага раёна вінаватымі ў двайным забойстве і шэрагу іншых злачынстваў. Жахлівае здарэнне адбылося ў кастрычніку 2015 года. Двое братоў 1990 і 1995 года нараджэння, якія былі пад уздзеяннем таксічных рэчываў, а таксама іх 20-гадовы прыяцель позна ўвечары прыйшлі ў дом да свайго аднавяскоўца, 54-гадовага мужчыны.

Хлопцы былі ўзброеныя сякерамі, з імі таксама была 22-гадовая дзяўчына. Яна выклікала з дому ахвяру, нібыта для таго, каб набыць у яго спіртное. У двары хлопцы забілі пацярпелага сякерай. Пасля забойства яны завалодалі аўтамабілем, які стаяў у двары дома, пагрузілі ў машыну труп і вывезлі ў лес каля вёскі Гута Кіраўскага раёна.

Затым хлопцы вырашылі, што 22-гадовая саўдзельніца зможа іх выдаць, і таксама забілі яе сякерай. Праз некалькі дзён целы ахвяраў знайшлі ў лесе, а ўсіх траіх падазраваных затрымалі.

Суд прыгаварыў малодшага з братоў да 25 гадаў калоніі, старэйшага — да 24,5 года, а іх прыяцеля — да 24 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі