Трактарыст па неасцярожнасці забіў пасажыра, а потым закапаў труп

Трактарыст па неасцярожнасці забіў пасажыра, а потым закапаў труп

1 лютага суд Петрыкаўскага раёна вынес прысуд мясцоваму жыхару. Мужчыну вінавацілі ў парушэнні ПДР, а таксама ў эксплуатацыі транспартнага сродку ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Як паведамляе БелаПАН, трактарыста асудзілі на тры гады і шэсць месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вердыкт не набыў законную моц, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Трагедыя адбылася 2 кастрычніка 2015 года. Трактарыст паехаў на поле, захапіўшы выканаўцу абавязкаў галоўнага агранома і электрагазазваршчыка, хаця тэхнічная характарыстыка кабіны трактара не прадугледжвае перавозку пасажыраў. Па дарозе ўсе выпівалі. Зваршчык абапіраўся аб заднюю шыбу кабіны, якая нечакана адкрылася. Пасажыр вываліўся з кабіны і трапіў пад кола прычэпа. Ад атрыманых траўмаў ён адразу памёр. Трактарыст вывез цела загінулага з месца здарэння, а ўначы прыехаў па яго, перавёз у лес і закапаў.

У міліцыю ў пошуках сужыцеля звярнулася жыхарка вёскі Чалюшчавічы. Пасля гэтага праваахоўнікі выйшлі на трактарыста, які распавёў пра здарэнне і паказаў месца, дзе схаваў цела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі