Трамп працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і некаторых чыноўнікаў

Трамп працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і некаторых чыноўнікаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі і некаторых былых кіраўнікоў нашай дзяржавы. Пра гэта інфармуе прэс-служба Белага дома. 

"Дзеянні і палітыка некаторых чальцоў урада Беларусі ды іншых асоб, накіраваныя на падрыў дэмакратычных працэсаў у Беларусі, парушэнні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі ды карупцыя працягваюць уяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША", — гаворыцца ў абгрунтаванні падаўжэння санкцый.

ЗША увялі санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў ў 2006 годзе. Так Штаты адрэагавалі на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, прызнаныя недэмакратычнымі. З таго часу санкцыі працягваюцца штогод.

На сёння ў "чорным спісе" ЗША засталіся дзесяць прадстаўнікоў Беларусі: Аляксандр Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Сцяпан Сухарэнка, Аляксандр Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Наталля Пяткевіч.

Таксама Штаты ўводзілі санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Аднак выхад палітвязняў у 2015 годзе і два дэмакратычныя кандыдаты, якія ў тым самым годзе трапілі ў Палату прадстаўнікоў, паўплывалі на прыпыненне санкцыяў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі