Трамп заклікаў Эрдагана "не быць дурнем і не строіць з сябе крутога хлопца"
Ліст Трампа да Эрдагана / Reuters
У канфідэнцыйным лісце Трамп пагражае разбурыць турэцкую эканоміку, запрашае да перамоў з курдамі і заклікае Эрдагана не быць дурнем і крутым хлопцам.
Ліст прэзідэнта ЗША лідару Турцыі быў адпраўлены 9 кастрычніка перад пачаткам наступу турэцкай арміі на курдскія тэрыторыі ў Сірыі. Як паведамляе ВВС са спасылкай на крыніцы — ліст быў выкінуты ў сметніцу.
У сераду 9 кастрычніка Трамп заявіў, што не даў прэзідэнту Турцыі Эрдагану зялёнага святла для перакідання турэцкіх войскаў у паўночную Сірыю, дадаўшы, што ён напісаў "вельмі моцны ліст з папярэджаннем".
Тэкст канфідэнцыйнага паслання быў абнародаваны толькі праз тыдзень. Яго сапраўднасць амерыканскаму тэлеканалу NBC пацвердзілі ў Белым доме. Ліст мае шмат гутарковых фраз, характэрных для твітаў Дональда Трампа.
"Паважаны спадар прэзідэнт,
Давайце абмяркуем добрую здзелку! Вы не хочаце, каб вас абвінавацілі ў разні і забойстве тысяч людзей, а я не хачу быць адказным за разбурэнне турэцкай эканомікі — але я магу [яе разбурыць]. Я ўжо трохі паказаў Вам гэта на прыкладзе пастара Брансана.
Я шмат працаваў над тым, каб вырашыць Вашы праблемы. Давайце не будзем падводзіць увесь свет. Вы можаце дасягнуць выдатнай здзелкі. [Курдскі] генерал Мазлум хацеў бы весці з Вамі перамовы — і ён гатовы пайсці на кампрамісы, якіх у мінулым Вы б ніколі не дамагліся. Я канфідэнцыйна прыкладаю копію яго ліста мне, які я толькі што атрымаў.
Вы ўвойдзеце ў гісторыю ў выгадным святле, калі зробіце правільна і гуманна. Але яна назаўсёды запомніць Вас як д'ябла, калі справы пойдуць не па добрым сцэнарыі. Не стройце з сябе крутога хлопца. Не будзьце дурнем! Пазваню Вам пазней".