Travis прайдуць па шляху Робін Гуда
Англічане Travis збіраюцца рушыць у міні-турнэ па лясах Вялікабрытаніі, і ў тым ліку наведаюць радзіму Робіна Гуда — Шэрвудскі лес. Выступы адбудуцца ў межах акцыі Forest Commission, асноўнай ідэяй якой
з’яўляецца прыцягнуць увагу публікі да неабходнасці ахоўваць зялёнае
багацце краіны.
Лясныя, а дакладней паркавыя канцэрты гурта стануць часткай гастроляў Travis па Вялікабрытаніі ў падтрымку новага альбому Фрэна Хілі і кампаніі.
Нагадаю, што пяты студыйны альбом калектыва «The Boy With No Name», павінен выйсці 15 траўня. Менавіта ў гэты дзень у Грымсбі, што знаходзіцца ў Лінкольншыры, пачнецца турнэ, а скончыцца яно ў шэрвудскім Pines Forest Park 30 чэрвеня.
У графіку тура пазначаныя 15 выступаў, у тым ліку ў лонданскім Hammersmith Apollo, бірмінгемскай Academy і на іншых вялікіх пляцоўках краіны.
Фота: www.andrewkendall.com