Трэнер бельгійскага "Антверпена" прыйшоў на прэс-канферэнцыю голым

Браян Прыске стрымаў слова /  twitter.com/official_rafc
Браян Прыске стрымаў слова /  twitter.com/official_rafc

Трэнер бельгійскага клуба "Антверпен" Браян Прыске Педэрсен стрымаў слова і прыйшоў на пасляматчавую прэс-канферэнцыю без адзення. Яго падапечныя перайгралі ў двух матчах кіпрскую "Амонію" і змаглі выйсці ў групавую стадыю Лігі Еўропы.

Учорашні матч завяршыўся з лікам 2:0. У першай гульні мацней былі кіпрыёты (4:2). Хто працягвае барацьбу далей, вырашалася ў серыі пенальці. "Антверпену" пашанцавала больш — 3:2.

Незвычайнае фота настаўніка "Антверпена" з'явілася ў Twitter клуба з каментаром "Пачакайце ... што тут адбываецца!?". З адзення на Браяне Прыске быў толькі ручнік на сцёгнах.

Раней ён паабяцаў сваім гульцам, што ў выпадку выхаду каманды ў групавую стадыю Лігі Еўропы ён прыйдзе на пасляматчавую прэс-канферэнцыю без адзення. І стрымаў слова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі