Трэнт Рэзнар прыдумаў вясёлую тупую камп'ютэрную гульню і не можа прадаць

Фронтмэн Nine Inch Nails  Трэнт Рэзнар (Trent Reznor) прапанаваў канцэпцыю новай камп'ютэрнай гульні. Рэзнар пакуль не раскрывае дэталі свайго тварэння. Пра цацку вядома толькі тое, што яна "простая, тупая і прадказальная, але пры гэтым вельмі смешная".

Спробы рокера знайсці выдаўца для гульні пакуль не ўвянчаліся поспехам: вядучыя кампаніі сустрэлі навінку без вялікага імпэту. Трэнт тлумачыць гэта тым, што людзі, якія кіруюць гэтымі кампаніямі, вельмі падобныя на тых, якія сядзяць у крэслах босаў рэкард-лэйблаў -- яны не знатакі музыкі, а людзі, якія жадаюць прадаваць пластыкавыя дыскі. Дакладна гэтак жа і выдаўцы гульняў не геймеры, а бізнесмены, якія жадаюць, каб іх кампанія была машынай па здабычы грошай. Тым не менш, ёсць шанцы на тое, што для распаўсюджвання навінкі аўтары скарыстаюцца разнастайнымі сеткамі, і гульня ўсё ж ўбачыць свет.

Тым не менш, ёсць шанцы на тое, што для распаўсюджвання навінкі аўтар скарыстаецца разнастайнымі сеткамі, і гульня ўсё ж пабачыць свет.

@Music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі