Tribuna.com: Бага сыдзе з пасады галоўнага трэнера БАТЭ па заканчэнні сезона

Tribuna.com: Бага сыдзе з пасады галоўнага трэнера БАТЭ па заканчэнні сезона

Галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ Аляксей Бага пакіне сваю пасаду пасля заканчэння сезона. Пра гэта піша Tribuna.com, не паведамляючы крыніцы такіх звестак. 

38-гадовы Бага працуе ў трэнерскім штабе барысаўскай каманды з 2011 года. У 2018 годзе ён быў старэйшым трэнерам у штабе Алега Дулуба. Пасл адстаўкі Дулуба Бага ў чэрвені стаў галоўным трэнерам клуба.

У мінулым сезоне БАТЭ выйшаў у групу Лігі Еўропы і стаў чэмпіёнам Беларусі. Цяпер жа каманда займае другое месца ў турнірнай табліцы беларускага чэмпіянату, адстаючы ад брэсцкага "Дынама" на 6 ачкоў.

Аляксей Бага можа стаць першым трэнерам за 14 гадоў, з якім БАТЭ прайграе чэмпіянат Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі