Трое беларусаў біліся з літоўскімі памежнікамі, супраць іх ужылі газ
Бойка адбылася паміж беларусамі-парушальнікамі і літоўскімі памежнікамі.
Як паведамляе Delfi.lt, інцыдэнт адбыўся 18 чэрвеня каля вёскі Піёркай. Трое грамадзян Беларусі 23, 24 і 28 гадоў, адмовіліся здацца літоўскім памежнікам і наладзілі з імі бойку. Для таго, каб зламіць супраціў беларусаў, супрацоўнікам літоўскай памежнай службы давялося ўжыць слёзацечны газ.
Аднак аднаму з парушальнікаў удалося ўцячы на тэрыторыю Беларусі, дзе ён неўзабаве быў затрыманы. Беларусаў падазраюць у кантрабандзе цыгарэтаў.